Арына Сабаленка выйшла ў фінал Australian Open. Але беларускага фіналу не будзе

У паўфінале Арына выйграла ў польскай тэнісісткі Магды Лінет 7:6 (7:1), 6:2.

26.01.2023 / 15:25

У фінале Сабаленка сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай, якая перамагла сёння беларуску Вікторыю Азаранка 7:6 (7:4), 6:3.

Фінал пройдзе ў суботу.

Нагадаем, што Вікторыя Азаранка двойчы выйгравала гэты турнір: у 2012 і 2013 гадах.

Nashaniva.com