Ціханоўская разам з членамі Кабінета сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы

Святлана Ціханоўская 24 студзеня ў Варшаве сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Камінскім. Таксама ў сустрэчы бралі ўдзел з польскага боку віцэ-міністр унутраных спраў Барташ Градэцкі, а з беларускага —члены Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, Валерый Сахашчык і Валерый Кавалеўскі.

24.01.2023 / 18:50

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі наступныя пытанні:

«Верагоднасць удзелу беларускіх войскаў у вайне паступова павышаецца, а гэта азначае, што вайна можа прыйсці і ў Беларусь.

І вельмі важна каб было ўсведамленне, што сапраўдная перамога Украіны ў вайне патрабуе і вырашэння крызісу ў Беларусі.

Мы разумеем, што толькі вольная, дэмакратычна і еўрапейская Беларусь можа гарантаваць Украіне бяспеку і быць сапраўдным паказальным дзейсным і рэгіянальным партнёрам», — сказала Ціханоўская падчас сустрэчы.

Nashaniva.com