Намеснік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны падаў у адстаўку

Кірыл Цімашэнка падаў у адстаўку з пасады намесніка кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны.

24.01.2023 / 09:25

Фота: focus.ua

Пра гэта ён паведаміў у сябе ў тэлеграме, дзе апублікаваў фатаграфію з заявай.

Ён падзякаваў кіраўніку дзяржавы Уладзіміру Зяленскаму за давер і «магчымасць рабіць добрыя справы кожны дзень і кожную хвіліну», іншым супрацоўнікам офіса прэзідэнта, кіраўнікам ваенных абласных адміністрацый і мэрам украінскіх гарадоў.

Nashaniva.com