Расія вырашыла выслаць з краіны пасла Эстоніі. На знак салідарнасці Латвія высылае расійскага пасла

Сёння раніцай Міністэрства замежных спраў Расіі аб'явіла, што паніжае ўзровень дыпламатычных адносін з Эстоніяй да ўзроўню часовых павераных у справах. Амбасадару Эстоніі было загадана пакінуць Маскву да 7 лютага.

23.01.2023 / 20:35

Пасольства Эстоніі ў Маскве

Прычынай такога кроку Масква назвала сярод іншага палітыку эстонскіх улад, накіраваную на «мэтанакіраванае разбурэнне» адносін. Эстонія днямі аб’явіла пра рэкордны пакет вайсковай дапамогі Украіне.

Латвія ў адказ на дзеянні Расіі вырашыла таксама панізіць узровень дыпламатычных адносін з ёй. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

Як ён растлумачыў, на такі крок улады краіны пайшлі «ў сувязі з жорсткай агрэсіяй Расіі супраць Украіны, якая працягваецца, і ў знак салідарнасці з Эстоніяй».

Nashaniva.com