У Салігорскім раёне камбайны захоўваліся пад заваленым дахам

Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра вынікі праверкі сельгасарганізацый Мінскай вобласці. Кантралёраў цікавілі ўмовы захавання сельскагаспадарчай тэхнікі, і ў 19 з 28 выпадкаў яны знайшлі парушэнні.

23.01.2023 / 20:28

Парушэнні выявілі ў Вілейскім, Барысаўскім, Чэрвеньскім і Уздзенскім раёнах. Але найбольш крытычная сітуацыя была выяўленая ў гаспадарцы «Белслуч» Салігорскага раёна.

У гэтай гаспадарцы ўсе збожжаўборачныя камбайны працяглы час знаходзіліся пад заваламі даху, які абрынуўся. І кіраўніцтва нічога з гэтым не рабіла да праверкі.

Nashaniva.com