У Варшаве прайшла ўстаноўчая канферэнцыя «Інстытута беларускай кнігі»

Пра стварэнне новага аб'яднання беларускіх культурных дзеячаў паведамляе «Позірк».

22.01.2023 / 12:43

Фота: radiounet.fm

Паводле слоў адной з ініцыятарак праекта, дзіцячай пісьменніцы Ліліі Ільюшынай, мэтамі структуры могуць стаць арганізацыя продажу кніг і бібліятэк як за мяжой, так і ўнутры Беларусі.

Другім кірункам дзейнасці пісьменніца назвала прэзентацыю кніг, аўтараў, перакладчыкаў і іншых людзей, звязаных з беларускай кнігай, на міжнародных мерапрыемствах.

Трэці названы кірунак — дапамога з пытаннямі аўтарскіх правоў, у прыватнасці, на пераклады.

На думку ініцыятараў праекта, адным з кірункаў працы можа стаць спрыянне выданню перакладаў беларускай літаратуры на замежныя мовы і ўдзелу выдаўцоў і літаратараў на міжнародных мерапрыемствах, а таксама перакладам сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Nashaniva.com