На нядзелю паабяцалі галалёдзіцу, снег і да +5

А на дварэ — сярэдзіна зімы.

21.01.2023 / 12:54

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж).

У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны.

Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 5 да плюс 1, днём — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У Мінску ўначы да мінус чатырох, снег. Удзень ад мінус аднаго да плюс аднаго.

Nashaniva.com