Ва Ушачах накрылі порнастудыю

Міліцыя даведалася, што 18-гадовая жыхарка райцэнтра Ушачы на Віцебшчыне арганізавала выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Было ўстаноўлена, што з мінулага жніўня дзяўчына здымала порна ў сябе дома.

20.01.2023 / 17:28

Фота ілюстрацыйнае

У якасці акцёраў арганізатарка нелегальнага бізнэсу, як сцвярджаецца, прыцягвала сваіх знаёмых, удзельнічала ў іх і сама. Ролікі прадаваліся праз спецыяльна створаны для гэтага тэлеграм-канал, за кожны атрымлівалі да 80 рублёў.

Пры ператрусе ў падпольнай студыі канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, фота-і відэаапаратуру, асвятляльнае абсталяванне, рэквізіт, дэкарацыі. Сталі вядомыя больш за 40 пакупнікоў кантэнту.

У выніку заведзеная крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, падазраванай пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com