Падпалкоўніка міліцыі прызначылі намеснікам галоўнага рэдактара «Гомельскіх ведамасцей»

На месца былога прапагандыста Станіслава Галкоўскага, які працаваў на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара праўладнага выдання «Гомельскія ведамасці», прызначаны падпалкоўнік міліцыі Віталь Прыстромаў, звярнуў увагу «Штодзень. Гомель».

20.01.2023 / 11:17

Да нядаўняга часу Прыстромаў у званні падпалкоўніка ўзначальваў аддзел грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама. Гомельцы памятаюць яго па ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту розных гадоў, падчас якіх ён каардынаваў здымкі на фота і відэа пратэстоўцаў.

У 2021 годзе, пасля задушэння пратэстаў, Віталія Прыстромава ўзнагародзілі ганаровым званнем «Чалавек года» ў намінацыі «Служу Айчыне».

Паводле інфармацыі «Штодня», папярэднік Прыстромава Станіслаў Галкоўскі сышоў з «Гомельскіх ведамасцей» па ўласным жаданні.

Чытайце таксама:

У Гомелі звольнілі прапагандыста са стажам. І не яго аднаго

Nashaniva.com