Адміністратару тэлеграм-канала прысудзілі 11 гадоў зняволення

Адміністратару тэлеграм-канала «23.34» Віктару Савашэвічу прысудзілі 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Віктара прызналі вінаватым у распальванні варожасці. Агулам яму выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 і ч. 6 арт. 16 КК, паведаміла Генеральная пракуратура.

19.01.2023 / 17:20

Па версіі следства, у тэлеграм-канале «23.34» размяшчаліся звесткі пра сілавікоў, датычных да рэпрэсій. У Віктара дома «захоўваліся даныя амаль 17 тысяч чыноўнікаў і сілавікоў».

Nashaniva.com