Кіраўнік расійскай Чыты разбіў свой «Лексус», трапіўшы ў яму

Кіраўнік Чыты Яўген Ярылаў разбіў свой Lexus LX470, трапіўшы ў яму на дарозе, рамонт абышоўся яму ў 100 тысяч рублёў, паведамляе мясцовы сайт chita.ru.

19.01.2023 / 14:24

— Я, як кіраўнік горада, не буду падаваць у суд на Камітэт гарадской гаспадаркі, але я разбіў свой аўтамабіль, трапіўшы ў яму на дарозе. Аднак гэта проста прыклад, я кажу за ўсіх жыхароў горада, — сказаў кіраўнік горада.

Ён удакладніў, што гэта яго асабісты аўтамабіль Lexus LX470. Рамонт абышоўся яму «нядорага», у 100 тысяч рублёў (прыкладна 3830 беларускіх).

Nashaniva.com