Беларускі Гаюн: Выбух над паўночна-заходняй Беларуссю быў звязаны з загараннем рухавіка расійскага МіГ-31К

У раёне 12 гадзін жыхары Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці чулі ў небе моцны выбух, многія пісалі, што ад яго затрэсліся шыбы ў дамах, як у самім Маладзечне, так і ў прыгарадзе.

19.01.2023 / 13:41

Па даных маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», роўна ў гэты час, а дакладней — у 11:59, над раёнам Маладзечна ў знішчальніка МіГ-31К ВКС РФ (RF-95194) адбылося ўзгаранне аднаго з двух рухавікоў, якое суправаджалася гукам выбуху — насамрэч гэта быў гук пампажу рухавіка пасля ўзгарання.

У выніку МіГ-31К ВКС РФ (RF-95194) быў вымушаны экстранна завяршыць палёт і вярнуцца на аэрадром Мачулішчы.

У канцы снежня «Гаюн» паведамляў, што яшчэ ў аднаго МіГ-31К ВКС РФ гарэў рухавік у Мачулішчах.

Nashaniva.com