У «Вікіпедыі» рэдызайн — упершыню за 10 гадоў

Фонд «Вікімедыя» абвясціла пра змену дызайну «Вікіпедыі», якая адбылася ўпершыню больш чым за дзесяць гадоў.

19.01.2023 / 13:35

Дызайнеры палепшылі пошук, у якім сталі бачныя выявы з артыкулаў і кароткія апісанні. Таксама перапрацаваны змест, з якім стала зручней перамяшчацца паміж часткамі падчас чытання. Акрамя таго, абноўленыя інструменты для пераключэння паміж мовамі артыкулаў.

Зарэгістраваныя карыстальнікі будуць бачыць пастаянную шапку: у ёй размешчаны самыя папулярныя функцыі, напрыклад, змена мовы артыкула або захаванне ў абранае.

«Вікімедыя» адзначыла, што ў рамках рэдызайну не выдалілі ніводнай функцыі, а абнаўленні доўгі час тэсціравалі больш за 30 груп валанцёраў з усяго свету.

Nashaniva.com