Шэсць беларускамоўных тыктокаў, пра якія вы маглі не ведаць

І ў тыктоку ёсць старонкі, што могуць быць цікавыя аматарам беларускай мовы. 

29.01.2023 / 14:18

@natatnik (Natatnik Belarus)

@natatnik Як думаеце, чаго не хапае дзядулі ў амаль закінутай вёсцы? Цалкам відэа шукайце ў нас на ютубе. #беларусь #natatnik #беларускаямова #belarus #вёскі #village #беларускіявёскі #дыялекты ♬ Another Love - Tom Odell

«Здымаем таямнічую і прыгожую Беларусь», — пішуць пра сябе аўтары гэтага акаўнта. На іх роліках закінуты дзіцячы лагер, 100-гадовая майстэрня з беларускай вёскі, дыялектны палескі верш і багата іншых цікавых фактаў, якія вы наўрад ці знойдзеце ў кагосьці іншага. А яшчэ падкасты і традыцыйныя рэцэпты, напрыклад, класічны рэцэпт смажанкі.

@natatnik Як вам прымаўка? Чулі? Тлумачым, што не так з каровай і дзяўчынкай. #беларусь #natatnik #вёскі #беларускаямова #вёскі #Палессе #Palessie ♬ оригинальный звук - Natatnik Belarus

Найбольш праглядаў (931 тысячу) сабраў ролік з доўгай назвай, якая пачынаецца досыць правакацыйна, — «Чаму беларусы не бульбашы». Ён разбурае стэрэатыпы. У каментарах да відэа багата допісаў ад людзей, якія захапляюцца прыгажосцю беларускай мовы.

@natatnik Чаму беларусы не бульбашы, як правільна рабіць беларускі фастфуд - смажанку і што традыцыйна гатавалі беларусы? У падкасце з Аленай Браніславайнай мы даведаліся больш пра беларускую кухню і найсмачнейшыя беларускія стравы, а таксама Алена распавяла, як перамагла анкалогію. Глядзіце падкаст з @toptusi пра беларускую кухню па спасылцы й сторыс ці й шапцы профілю. #беларускаякухня #подкаст #нататнік #brest_by #natatnik #belarustravel #беларускаямова ♬ оригинальный звук - Natatnik Belarus

@illasiucou (ільля сіўцоў)

@illasiucou Ответ пользователю @kirillrs як вітацца моладзі?? #беларускітыкток #беларускаямова #пабеларуску #мова #беларусь #менск ♬ originalljud - ільля сіўцоў

Малады тыктокер прысвяціў свой акаўнт беларускай мове і складаным выпадкам у ёй, з якімі можа сутыкнуцца кожны. Напрыклад, ці ведаеце вы, як падабраць у беларускай мове належны адпаведнік папулярнаму рускаму дзеяслову «общаться»? А як яшчэ назваць па-беларуску «бутэрброд»? Ілья адказвае на ўсе гэтыя пытанні.

@illasiucou беларускія скароты #беларускаямова #рэк #мова #беларусь #беларускітыкток #менск #українськийтікток ♬ originalljud - ільля сіўцоў

Яшчэ хлопец выбірае слова дня, і часцей за ўсё гэта нешта, пра што вы наўрад ці чулі раней. Тут можна вывучыць слоўцы накшталт «кадук», «анігадкі», «прышласць» і іншыя — чым не знаходка для тых, хто хоча ўзбагаціць сваё маўленне? Нарэшце, Ілья раскажа і пра эратычную лексіку, навучыць лаяцца, вітацца і жадаць смачна есці па-беларуску — і шмат іншага.

@illasiucou сінонімы да слова "кватэра" #беларускітыкток #беларускаямова #пабеларуску #мова #беларусь ♬ originalljud - ільля сіўцоў

@ellgone (Lizaveta Hancharova)

Утульны акаўнт ад Лізаветы Ганчаровай, маладой ілюстратаркі, якая жыве ў Кракаве. Дзяўчына паказвае на сваёй старонцы прыгажосць, з якой сутыкаецца (як вам Опера Гарнье ў Парыжы?), а таксама шчыра расказвае пра перажыванні эмігранткі і былой зняволенай беларускай турмы.

@ellgone ❤️‍ баліць #беларускіцікток #беларускітыкток #годбеларускаймовы #белмова #беларусь #беларуска #беларусызамяжой #кракаў #беларускамоўны #belarus ♬ original sound - uterus

Лізавета дзеліцца і тым, што яе натхняе, у тым ліку песнямі, вершамі і ілюстрацыямі, зробленымі, відаць, уласнаручна. Не забывае дзяўчына і пра пытанні беларускай мовы — некалькі відэа прысвечаныя якраз ёй. 

@ellgone Не веру, што я гэта зрабіла #беларусь #беларускіцікток #беларускітыкток #натхненне #зіма #ілюстратар #каляды #новыгод2023 #digitalart #procreate ♬ original sound - em

@alicetsyos (Cioś/Цёсь)

@alicetsyos #беларускітыкток #belarus #беларусь ♬ оригинальный звук - Cioś/Цёсь

На прасторах тыктоку знайшлося месца і беларускай лацінцы. У сваіх роліках яе прадстаўляе юная тыктокерка Аліса.

@alicetsyos Fake all! #belarus ♬ оригинальный звук - Bel_Tok

Гэты акаўнт вылучаецца яшчэ і сваёй эстэтыкай. Тут вам і падарожжы па Беларусі, і гарадскія пейзажы, і прыгожыя народныя касцюмы (часам у незвычайным асяроддзі). Здаецца, сапраўднае хараство — тое, што нам усім цяпер патрэбна.

@alicetsyos Адгадайце аўтара.. #беларускіцікток #беларускаямова #беларусь #belarus #фатографменск #minsk #фотографбеларусь ♬ оригінальний звук - Cioś/Цёсь

@afmarie (mary_afonina)

@afmarie

Вы яшчэ скажыце, што не было..

♬ original sound - Yup

Ролікі ў акаўнце @afmarie вострыя, без аніякіх шкадаванняў да беларусафобаў. Уласна, дыскрымінацыя беларускай мовы і ёсць адна з тэм, пра якія кажа аўтарка акаўнта. 

@afmarie

♬ оригинальный звук - babahve

Маладая блогерка і феміністка здымае ролікі і пра навіны з радзімы накшталт прызнання лозунга «Жыве Беларусь» забароненым, і пра смачную беларускую ежу. Нейкі час дзяўчына пражыла ва Украіне — адгэтуль, магчыма, і ўкраінская мова ў некаторых роліках.

@afmarie Replying to @Tik Toker ♬ original sound - mary_afonina

@bjapru

@bjapru ПЛЮХКАЧ# #україна #беларускаямова #слова #польша #польша #беларусь #беларускіцікток #беларускітыкток #славаукраїні #украінскаямова #украінанайкраща #украинапонадусе❤️ #героямслава #бчб #бчб❤ #жывебеларусь #мова #мовамаєзначення #мовамаезначэнне❤️ ♬ Sneaky Snitch - Kevin MacLeod

Пазітыўны акаўнт, прысвечаны беларускай мове і розным трапным слоўцам, якія вы маглі не ведаць. Простая і шчырая падача, файны настрой плюс арыгінальны вобраз аўтара — відаць, вось сакрэт, чаму @bjapru мае 520 тысяч падпісантаў.

@bjapru# #україна #беларускаямова #слова #польша #календарь #календар #польша #беларусь #польшча #беларускіцікток #беларускітыкток #polska #polska #беларускіцікток #беларускітыкток #славаукраїні #украінскаямова #украінанайкраща #украинапонадусе❤️ #героямслава #бчб #жывебеларусь #бчб❤ #жыве #жывевечна #жывевечна❤️ ♬ Sneaky Snitch - Kevin MacLeod

Папулярныя рубрыкі апошняга часу ў акаўнце — «Слова дня» і «Беларускія мацюкі», але свае паўмільёна падпісантаў @bjapru зарабіў і на іншым кантэнце. Тут ёсць відэа з беларускай лацінкай і ролікі, прысвечаныя простаму студэнцкаму жыццю — карацей, усё як мае быць, калі табе 19 гадоў.

@bjapru @nashaniva ❤️#беларускаямова # #україна #смертькатам #беларусь #беларускіцікток #беларускітыкток #беларускіямемы #славаукраїні #украинапонадусе❤️ #героямслава #бчб #бчб❤ #жывебеларусь #жывевечна #беларускаялацінка #лацінка ♬ Cool Kids (our sped up version) - Echosmith

Як перавесці сацсеткі і месенджары на беларускую мову

Дзевяць мабільных праграм, якія павялічаць колькасць беларускамоўнага кантэнту ў вашым жыцці

«Мая маці хоча новую краіну, яна разумее, што дзеля гэтага трэба пачаць з сябе». Дзяўчына расказала, як яе маці прыйшла да беларускай мовы

Nashaniva.com