Мінадукацыі: Вясковых дзяцей будуць карміць у школах за кошт бюджэту, але не ўсіх

У беларускім заканадаўстве ёсць норма аб аднаразовым харчаванні вясковых школьнікаў за кошт сродкаў бюджэту. Як расказалі ў Міністэрстве адукацыі, вучні, якія навучаюцца ў 1—11 класах, атрымліваюць бясплатнае харчаванне згодна з пастановай Савета Міністраў № 694 ад 14 кастрычніка 2019 года. Але ёсць і выключэнні.

18.01.2023 / 21:23

Фота ілюстрацыйнае

Гэтая норма, паводле тлумачэння Мінадукацыі, распаўсюджваецца толькі на дзяцей, якія жывуць і вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных непасрэдна ў сельскай мясцовасці.

Тыя ж вясковыя школьнікі, чые бацькі (законныя прадстаўнікі) «самастойна абралі месцам навучання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаныя ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу», пры тым, што ў іхняй вёсцы ёсць такія ўстановы альбо арганізаваны падвоз у найбліжэйшыя вясковыя школы, бясплатнага харчавання не атрымліваюць.

Але ў той жа час, калі рашэнне аб навучанні вясковых дзяцей у гарадскіх школах прымаюць не бацькі, а мясцовыя ўлады, то бясплатным харчаваннем вучні 5—11 класаў, якія жывуць у сельскіх населеных пунктах, могуць быць забяспечаныя.

Чытайце таксама:

Настаўнікам у Баранавічах забаранілі харчавацца ў школьных сталовых

Са школьных буфетаў прыбяруць шакалад і мармелад

У школах запускаюць эксперымент па харчаванні

Nashaniva.com