Кіраўнік НАТА заклікаў значна павялічыць вайсковую дапамогу Украіне

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што Украіна сёння мае патрэбу ў значным павелічэнні вайсковай дапамогі з боку альянсу. Ён адзначыў, што сёння ў ваенным канфлікце паміж Расіяй і Украінай наступіў «ключавы момант», піша Reuters.

18.01.2023 / 19:44

Па словах Столтэнберга, вайсковая падтрымка Кіева сёння — «шлях да мірнага ўрэгулявання заўтра». Ён пацвердзіў, што паміж дзяржавамі — членамі альянсу праводзяцца кансультацыі аб адпраўцы цяжкай бранятэхнікі (у прыватнасці, танкаў) ва Украіну.

Таксама Столтэнберг заявіў, што Кіеву неабходныя не толькі танкі, але і большая колькасць сістэм супрацьпаветранай абароны, боепрыпасы і запчасткі для абслугоўвання ўжо перададзенай тэхнікі.

Nashaniva.com