Мабільныя аператары пакуль не будуць павышаць цэны на паслугі

Кампаніі МТС і A1 вырашылі не павышаць тарыфаў на свае паслугі, хоць раней і анансавалі гэта. Верагодна, гэта звязана з урадавай забаронай на павышэнне цэнаў.

18.01.2023 / 16:49

У снежні ў МТС абвясцілі пра рост кошту тарыфаў, але затым перанеслі падаражанне на 31 снежня. У A1 таксама збіраліся падымаць тарыфы ў канцы года, калі гэта ўзгодняць чыноўнікі.

Цяпер у A1 заявілі журналістам, што павышэнне тарыфаў было адменена. Тое ж самае паведамілі і ў МТС.

Тым не менш, у А1 з 31 снежня змянілі ўмовы на некаторых архіўных тарыфных планах. Гэта тычыцца безліміту хвілін унутры сеткі, які ўключаны ў тарыфныя планы «Стартавы», «Камфорт», «Камфорт+», «Камфорт 2», «Камфорт 4», «Камфорт S» і «Камфорт M». Таксама вывелі ў асобны пакет «Безліміт хвілін унутры сеткі плюс».

Nashaniva.com