Беларус пабудаваў са снегу дзевяціметровы маяк ФОТА

Маладзечанец Іван Карпіцкі ўжо не раз здзіўляў фантазійнымі снежнымі і ледзянымі скульптурамі. Гэтым разам ён пакарыў дзевяціметровую вышыню: збудаваў маяк, над якім працаваў больш за паўмесяца, паведамляе kraj.by.

18.01.2023 / 15:01

Як распавёў Іван Карпіцкі, каб пабудаваць снежны маяк, спатрэбілася 17 дзён і 12 кубоў снегу.

Маяк — копія вядомага «маяка Ля Жуман», які быў пабудаваны на скальным выступе. З-за складанасці месцазнаходжання і небяспечнага штармавога надвор'я будаўніцтва маяка вялося сем гадоў і было завершана ў 1911 годзе.

Самым складаным для мяне было паспець да адлігі», — прызнаецца скульптар.

Маяк упрыгожаны ледзяным плафонам, да якога праведзена святло. Асабліва скульптура ўражвае сваім выглядам ноччу.

Збудаванне знаходзіцца на тэрыторыі базы адпачынку «Маяк надзеі» ў Магілёўскай вобласці, у вёсцы Салтанаўка.

Nashaniva.com