ISW: Пуцін можа ў найбліжэйшы час аб'явіць другую хвалю мабілізацыі

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у найбліжэйшыя дні, а, магчыма, нават сёння, можа аб'явіць у Расіі другую хвалю мабілізацыі, лічаць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

18.01.2023 / 09:08

У інстытуце нагадалі заяву спікера Крамля Дзмітрыя Пяскова, які ўчора паведаміў, што Пуцін выступіць 18 студзеня з прамовай у Санкт-Пецярбургу з нагоды 80-й гадавіны прарыву савецкім войскам блакады Ленінграда — горада, у якім нарадзіўся расійскі прэзідэнт.

«Пуцін любіць выкарыстоўваць сімвалічныя даты для звароту да расійскага народа. Некаторыя расійскія праваенныя блогеры адзначалі, што ён скарыстаецца гэтай магчымасцю, каб аб'явіць або мабілізацыю, або вайну з Украінай. Украінская і заходняя разведкі таксама неаднаразова папярэджвалі аб мабілізацыйных падрыхтоўках Пуціна, запланаваных на сярэдзіну студзеня», — гаворыцца ў справаздачы амерыканскіх аналітыкаў.

Nashaniva.com