«Белавія» абвясціла новы распродаж квіткоў

Авіякампанія «Белавія» запусціла распродаж квіткоў па некалькіх напрамках. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў яе тэлеграм-канале.

17.01.2023 / 17:25

Па іншых краінах ёсць прапановы ў Кутаісі — ад 218 еўра, а таксама ў Баку — ад 303 еўра за квіткі ў абодва бакі.

На рэйсы ў Стамбул квіткі таксама прадаюць са зніжкай — ад 311 еўра ў абодва бакі.

У Астану самая танная прапанова абыдзецца ў суму ад 336 еўра.

У Расію, паводле ўмоў акцыі, можна злётаць са зніжкай толькі ў Санкт-Пецярбург. Квіткі туды і назад будуць каштаваць ад 99 еўра.

У авіякампаніі дадалі, што інфармацыя аб колькасці білетаў з дысконтам мяняецца. Актуальныя цэны раяць глядзець на сайце «Белавія».

Чытайце таксама:

Сейшэлы, Інданезія, Егіпет: колькі каштуюць туры ў цёплыя краіны

Nashaniva.com