У Варшаве збіраюць подпісы за беларускую школу

У польскай сталіцы вядзецца кампанія збору подпісаў, каб атрымаць будынак для беларускай школы ў Варшаве. Яна ініцыянаваная некалькімі адукацыйнымі арганізацыямі беларусаў Польшчы.

17.01.2023 / 16:57

З'явілася магчымасць падаць заяўку на атрыманне будынка для беларускай школы 1—8 класаў навучання.

Дзеля гэтага трэба сабраць як мага больш подпісаў ад беларусаў, але менавіта тых, хто пражывае ў Варшаве.

На правядзенне кампаніі ёсць толькі тыдзень — з 16 па 21 студзеня.

Ініцыятарамі збору подпісаў выступаюць дабрачынны фонд Życie, Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага і школа-сад для беларусаў замежжа «Я дома».

Дапамагчы ў зборы подпісаў можа кожны беларус, распаўсюдзіўшы інфармацыю пра гэта сярод сваіх сяброў і знаёмых беларусаў, якія жывуць у польскай сталіцы.

Подпісы можна пакінуць на пляцоўках:

Можна нават сабраць подпісы самастойна. Трэба спампаваць бланк па спасылцы, сабраць подпісы беларусаў і прынесці бланк да нас ці да любога іншага пункта збору подпісаў. Можна ўпісаць і дзяцей, за іх подпіс ставіць бацька ці маці. Важна памятаць, што калі будзеце самі збіраць подпісы — не стаўце нумарацыю на бланках. Бланкі з подпісамі, сабранымі самастойна, можна пакідаць на тых жа пляцоўках, пазначаных вышэй.

Nashaniva.com