Адбылася сустрэча арцыбіскупа Ëзіча і міністра Алейніка

16 студзеня міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам. Паведамляецца, што бакі абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне і пацвердзілі гатоўнасць да працягу супрацоўніцтва.

16.01.2023 / 19:20

«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Адбыўся абмен меркаваннямі ў дачыненні да сітуацыі ў рэгіёне. У ходзе гутаркі было пацверджана імкненне да працягу актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага паважлівага дыялогу па пытаннях узаемнай цікавасці», — лаканічна паведамляе МЗС.

Летась у лістападзе Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, гэта была адна з апошніх сустрэч Макея перад ягонай нечаканай смерцю. Пасля таго ў снежні Ёзіч заяўляў, што Мінск мог бы стаць пляцоўкай для перамоваў аб Украіне пры пасярэдніцтве Ватыкана.

Чытайце таксама:

Нунцый Ёзіч: Нягледзячы на цяжкасці, адносіны Беларусі і Ватыкана працягваюць развівацца

Nashaniva.com