Зяленскі: У Дняпры загінулі 25 чалавек
Колькасць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу ў Дняпры дасягнула 25 чалавек, з іх 1 дзіця. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
15.01.2023 / 17:16
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo
Пры гэтым выратаваныя 39 чалавек, з іх 6 дзяцей. 73 чалавекі атрымалі траўмы, у тым ліку 13 дзяцей. Шукаюць цяпер 43 чалавекі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, разбураныя 72 кватэры і пашкоджаныя больш за 230. Устаноўлены 4 палаткі ДСНС і 2 палаткі ад валанцёраў. Псіхолагі дапамагаюць пацярпелым. Пошукава-выратавальныя работы і дэмантаж небяспечных канструктыўных элементаў працягваюцца кругласутачна.
Падчас учарашняй атакі расійская ракета трапіла ў дзевяціпавярховы дом у Дняпры, быў знішчаны цэлы пад'езд. А ў Мінабароны Расіі сёння адрапартавалі, што мэта ўчарашняга ўдару па Украіне «дасягнутая».