У Белгарадскай вобласці вайсковец падарваў гранату ў пакоі з боепрыпасамі на тэрыторыі часці — загінулі трое 

Выбух адбыўся ў будынку сельскага дома культуры, дзе размяшчаліся расійскія вайскоўцы. Па папярэдніх даных, адзін з вайскоўцаў падарваў гранату РГД-5, паведамляе 112.

15.01.2023 / 15:44

Мабілізаваныя расіяне. Ілюстрацыйнае фота: АР

З-за выбуху ў будынку здэтанавалі боепрыпасы і пачаўся пажар. Яго патушылі пажарныя, якія прыехалі. Загінулі трое вайскоўцаў, яшчэ 16 пацярпелі, 8 зніклі без вестак.

Nashaniva.com