У Дняпры выратавалі дзяўчыну, якая сядзела на сёмым паверсе таго, што было яе домам

Фота дзяўчыны, якая сядзіць на руінах дома, абляцела сеціва. Здавалася, што яна сядзіць і плача на зямлі, але яна была на сёмым паверсе разбуранага расійскай ракетай шматпавярховіка ў Дняпры.

14.01.2023 / 23:57

Дзяўчына чакала, калі да яе дабяруцца выратавальнікі. І гэты цуд здарыўся.

У шматпавярховіку ў Дняпры працягваецца разбор завалаў. Колькасць ахвяр расце. 

Nashaniva.com