Лукашэнка: 90% праціўнікаў рэжыму ўжо бачаць у ім сваё выратаванне

Сёння Лукашэнка правёў прыём, на якім узнагародзіў сваіх прыхільнікаў і прапагандыстаў з розных сфер, у тым ліку са СМІ, спорту, культуры і іншых. Лукашэнка зноў паабяцаў, што гэты год будзе лепшы за мінулы, і зноў загаварыў пра сваіх праціўнікаў.

14.01.2023 / 19:36

Прапагандысты падчас прыёму 

Лукашэнка сказаў, што 2023 год ён хоча бачыць годам міру і стварэння. «І не толькі на сваёй зямлі», — дадаў ён.

Паводле Лукашэнкі, «сёння гэта разумеюць нават тыя, хто яшчэ ўчора супрацьпастаўляў сябе дзяржаве, выступаў супраць, як яны гавораць, «рэжыму».

«А сёння яны бачаць у такім рэжыме сваё выратаванне. Працэнтаў 90 тых.

Я ўжо гаварыў аб гэтым у храме: мы да гэтага гатовы.

У якой форме гэта будзе, які шлях яны павінны прайсці назад да сябе дадому — вам вызначаць», — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка прапагандыстам вырашыць лёс праціўнікаў рэжыму.

Nashaniva.com