Галоўную рэдактарку abw.by асудзілі на паўтара года калоніі

Праваабаронцам стаў вядомы вынік судовага працэсу над галоўнай рэдактаркай аўтамабільнага партала «Аўтабізнэс» Юліяй Мудрэўскай.

14.01.2023 / 16:18

Яе справу ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска восенню разглядала суддзя Алена Бушава. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і асудзілі да 1,5 года калоніі.

Пазней прайшоў разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд, які пакінуў яго без зменаў.

Nashaniva.com