ДТЗ на трасе М-1: загінуў пасажыр, кіроўца шпіталізаваная

Сутыкненне аўтамабіля Kia з грузавіком DAF адбылося каля 10 гадзін раніцы ў Талачынскім раёне на 515-м кіламетры аўтадарогі М-1.

14.01.2023 / 14:58

Фота: МУС

61-гадовая мінчанка на легкавым аўто ўрэзалася ў грузавы аўтамабіль з паўпрычэпам, які спыніўся на праезнай частцы. Да сутыкнення велікагруз на зімовай дарозе развярнула на 180 градусаў.

65-гадовы пасажыр Kia памёр на месцы, кіроўца шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Nashaniva.com