На поўначы Літвы выбухнуў газаправод

Газаправод, дзе пачаўся пажар, выкарыстоўваецца для газазабеспячэння паўночнай часткі Літвы і транспарціроўкі газу ў Латвію. Прадстаўнікі паліцыі паведамляюць, што вышыня полымя дасягае каля 50 метраў. Прынята рашэнне аб эвакуацыі навакольных жыхароў, паведамляе Delfi.

13.01.2023 / 21:33

Відавочцы распавялі, што зусім побач з месцам здарэння знаходзіцца станцыя тэхабслугоўвання, каля якой тэмпература паветра сягае да 20 градусаў. Аб прычынах пажару пакуль невядома. Пацярпелых, па папярэдніх звестках, няма.

«У гэтым месцы газатранспартная сістэма складаецца з двух паралельных газаправодаў. Папярэдне, выбух адбыўся ў адным з іх. Іншы трубаправод не пашкоджаны. Газазабеспячэнне па пашкоджаным газаправодзе было неадкладна спынена», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі Amber Grid.

Nashaniva.com