У Бабруйску затрымалі дырэктара крамы, абвінавачваюць у падтрымцы Украіны

Праваабаронцам стала вядома, што ўжо месяц, з 14 снежня мінулага года, у ІЧУ ўтрымліваюць жыхара Бабруйскага раёна Сяргея Герасiменю.

13.01.2023 / 19:09

38-гадовага мужчыну абвінавачваюць у «распальванні міжнацыянальнай варожасці» за выказванне ў падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў.

Ёсць інфармацыя, што Герасіменю наўмысна трымаюць у холадзе, яму не даюць матрац і падушку.

Nashaniva.com