У праграму расійскіх школьнікаў увядуць лапту

Адукацыйны курс па гульні ў лапту распрацаваны для навучэнцаў з 1-га па 11-ы класы. Ёй будуць вучыць на ўроках фізкультуры і падчас пазаўрочнай дзейнасці, паведаміла прэс-служба Мінасветы РФ.

13.01.2023 / 11:05

Модуль «Лапта» ўхвалены рашэннем Федэральнага вучэбна-метадычнага аб'яднання агульнай адукацыі і ўключаны ў рэестр прыкладных асноўных агульнаадукацыйных праграм Мінасветы.

У тлумачальных матэрыялах адзначаецца, што лапта палепшыць падрыхтоўку школьнікаў да здачы комплексу «Гатовы да працы і абароны», а юнакоў — да службы ў расійскіх Узброеных сілах.

Nashaniva.com