У Сеніцы пад Мінскам здалі дом для сілавікоў

У аграгарадку Сеніца Мінскага раёна адкрылі шматкватэрны дом для супрацоўнікаў Следчага камітэта і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Ключы ад кватэр атрымалі больш за 190 навасёлаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

12.01.2023 / 20:14

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, кіраўнік КДК Васіль Герасімаў, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, кіраўніцтва Мінскага райвыканкама і арганізацый-забудоўшчыкаў. Былі на цырымоніі і прадстаўнікі Рускай праваслаўнай царквы.

Паводле слоў кіраўніка СК Дзмітрыя Гары, гэта ўжо чацвёрты дом для супрацоўнікаў яго структуры, пабудаваны за гады існавання ведамства. 

Nashaniva.com