У будынку Капітолія ў Вашынгтоне хочуць размясціць бюст Зяленскага

Калі кангрэсмены падтрымаюць рашэнне, бюст Зяленскага ўстане побач з Чэрчылем і Гаўлам.

13.01.2023 / 12:23

AP Photo / Jacquelyn Martin

Пра гэта паведаміла ў сваім твітары член Палаты прадстаўнікоў ЗША. Законапраект увайшоў у першую дзясятку рэзалюцый на першай сесіі Кангрэса ў новым 2023 годзе. 

Калі за яго прагаласуюць, то цяперашні прэзідэнт Украіны будзе ўвекавечаны ў будынку Капітолія нароўні з такімі асобамі, як знакаміты брытанскі прэм'ер-міністр Уінстан Чэрчыль, былы чэшскі прэзідэнт Вацлаў Гавел, а таксама і з усімі іншымі выбітнымі людзьмі з ЗША і замежжа.

Чытайце яшчэ:

Перабежчык, які ўцёк з Паўночнай Карэі на сваім самалёце, дажыў да 90 гадоў

Жонцы прэзідэнта ЗША Джыл Байдэн выдалілі злаякасныя пухліны скуры

Назарбаеў ужо не Елбасы

Nashaniva.com