Сакратар РНБА Украіны: Да гадавіны пачатку вайны Расія пойдзе ва-банк

Аляксей Данілаў падчас тэлемарафону заявіў, што Расія ў найбліжэйшыя месяцы будзе ісці ва-банк, бо расцягваць вайну надоўга Крамлю ўжо не дазваляюць унутраныя праблемы ў краіне. 

12.01.2023 / 11:58

Пры гэтым, па словах Данілава, у Крамлі ўжо «рыхтуюцца да пэўных падзей, бо любяць даты».

«24 лютага будзе адзін з перыядаў, калі ім хацелася б даць справаздачу перад сваім грамадствам аб дасягненні якіх-небудзь поспехаў», — выказаў меркаванне ён.

Nashaniva.com