У Гродне дарогу кіроўцу перабег цэлы статак дзікоў ВІДЭА

Цікавае відэа з рэгістратара аднаго з чытачоў надрукаваў сайт Newgrodno.by. 

11.01.2023 / 18:22

Чытач на сваім аўто рухаўся ў бок горада ад санаторыя «Нёман-72». Гэта ўжо амаль мяжа Гродна, і лес вакол цяжка назваць дзікім. Тым больш нечакана было, калі дарогу перад ягоным аўтамабілем стала перабягаць цэлая сям'я дзікоў.

Паколькі хуткасць была невялікая, кіроўца здолеў своечасова спыніцца і ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Ля Гродна лось выйшаў на дарогу і стаў на калені ВІДЭА

Машына збіла лася. Ён зрабіў сальта ў паветры і пабег далей ВІДЭА

На Магілёўшчыне трактарыст прыйшоў на дапамогу разгубленай казулі

Nashaniva.com