Мабілізаванага з вядомага відэа, які ўдарыў афіцэра, прысудзілі да 5,5 года калоніі

Вайсковы суд прыгаварыў да пяці гадоў і шасці месяцаў калоніі строгага рэжыму мабілізаванага вайскоўца Аляксандра Ляшкова. Яго прызналі вінаватым у нанясенні пабояў камандзіру.

11.01.2023 / 16:46

У сярэдзіне лістапада па сеціве разышлося відэа канфлікту паміж мабілізаванымі і іх камандаваннем на палігоне ў падмаскоўным парку «Патрыёт».

Прызыўнікі лаялі афіцэраў за дрэнную падрыхтоўку, няякаснае абсталяванне і абыякавае стаўленне. Ад імя мабілізаваных пераважна гаварыў Аляксандр Ляшкоў, які падчас спрэчкі з афіцэрам ударыў апошняга ў грудзі — гэта і стала падставай для крымінальнай справы.

Сам Ляшкоў віну не прызнаў.

Nashaniva.com