Біятланіст Антон Смольскі запісаў ВІДЭА з падзякамі Лукашэнку

Срэбраны прызёр леташняй зімовай Алімпіяды ў Пекіне біятланіст Антон Смольскі запісаў відэападзяку Аляксандру Лукашэнку, які ўручыў 10 студзеня яму спецпрэмію «Беларускі спартыўны Алімп».

11.01.2023 / 00:06

Біятланіст расказаў, што для яго вялікі гонар быць лаўрэатам лукашэнкаўскай прэміі і падзякаваў усім, хто да гэтага спрычыніўся. Не забыўся ён таксама падзякаваць Лукашэнку і за букет, які ён перадаў жонцы спартсмена — алімпійскай чэмпіёнцы па біятлоне Дынары Алімбекавай.

Фота падоранага букета Алімбекава апублікавала ў сваіх сацсетках.

У сеціве адзначаюць, што па стылі ролік нагадвае тыя відэа з «пакаяннямі», якія рэгулярна публікуюцца ў набліжаных да ГУБАЗіКа тэлеграм-каналах.

Nashaniva.com