Найбліжэйшым часам можа выйсці з берагоў рака Друць

Рака Друць можа ў найбліжэйшыя дні можа затапіць прыбярэжныя тэрыторыі. Як паведаміў Белгідрамет, узровень вады каля вёскі Гарадзішча Магілёўскага раёна дасягнуў 297 см пры сутачным росце ў 4 см.

09.01.2023 / 19:52

Рака Друць пад Бялынічамі. Фота: сацсеткі

Небяспечна высокі ўзровень для гэтай ракі ў гэтым месцы — 300 см. Пры такім узроўні рака раней затаплівала прыбярэжныя тэрыторыі.

«У найбліжэйшыя дні значэнне ўзроўню вады тут дасягне небяспечна высокай адзнакі», — папярэджваюць сіноптыкі. 

Nashaniva.com