Расія пайшла на новы штурм Салядара

Пра тое, што расіяне пачалі штурмаваць горад Салядар з новым імпэтам, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

09.01.2023 / 19:37

Паводле слоў вайсковай чыноўніцы, пасля няўдалай спробы захапіць горад і адступлення, расіяне перагрупіраваліся, аднавілі страты, перакінулі дадатковыя штурмавыя атрады і пачалі магутны штурм.

«Расіяне літаральна наступаюць па трупах сваіх салдат, масава выкарыстоўваюць артылерыю, РСЗА і мінамёты, накрываючы агнём нават сваіх салдат.

Жорсткія баі ідуць проста ў гэтыя хвіліны», — паведаміла Маляр.

Nashaniva.com