Мінабароны паведаміла дату правядзення авіяцыйных вучэнняў
Стала вядомая дата анансаваных раней, яшчэ адных сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў. Лётна-тактычныя вучэнні авіяцыйных падраздзяленняў узброеных сіл Беларусі і Расіі, што ўваходзяць у склад «рэгіянальнай групоўкі» войскаў, пройдуць у Беларусі з 16 студзеня па 1 лютага, паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны.
08.01.2023 / 19:51
Фота ілюстрацыйнае
«Падчас правядзення лётна-тактычных вучэнняў будуць задзейнічаныя ўсе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі», — паведамілі ў Мінабароны.
Таксама ў ведамстве пацвердзілі, што сёння ў Беларусь прыбыў «авіяцыйны складнік з ліку Ваенна-касмічных сіл Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі». Раней пра гэта ўжо паведамляла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».