Сакратар РНБА Украіны: Крэмль хоча прапанаваць карэйскі варыянт падзелу краіны

Крэмль хоча прапанаваць карэйскі варыянт замірэння, які прадугледжвае падзел Украіны, заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму тэлебачанню сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

08.01.2023 / 14:25

Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

«Нам цяпер прапануюць карэйскі варыянт. Так званая ўмоўная «38 паралель». Вось тут такія ўкраінцы, а тут не такія ўкраінцы… Дакладна ведаю, што адзін з варыянтаў, якія яны могуць нам прапаноўваць — гэта «38 паралель», — сказаў Данілаў, маючы на ўвазе паралель, па якой падзеленыя Паўночная і Паўднёвая Карэі.

Паводле яго слоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак сустракаецца з адстаўнымі палітыкамі ў Еўропе і праз іх перадае цяперашнім лідарам пасланне пра тое, што Расія гатовая на саступкі, каб зафіксаваць цяперашні статус-кво і прымусіць Украіну да перамір'я.

Nashaniva.com