Завіруха, моцны вецер і галалёдзіца чакаюцца ў панядзелак

У панядзелак будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом).

08.01.2023 / 12:57

У асобных раёнах чакаюцца завіруха, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты, днём месцамі моцны парывісты.

Уначы чакаецца ад мінус 12 у Віцебску і Магілёве да плюс 1 у Брэсце. У Мінску ўначы будзе да мінус 8, удзень мінус 2 — мінус 4. А ў Брэсце ўдзень плюс 5.

Nashaniva.com