Марыя Калеснікава дагэтуль знаходзіцца ў санчастцы гомельскай калоніі

Па інфармацыі ад зняволеных, Марыю яшчэ не перавялі ў атрад. «На гэты час Калеснікава ляжыць у лякарні, стан яе не вельмі добры, зусім худая», — перадае «Вясна».

07.01.2023 / 13:50

Марыя Калеснікава падчас сустрэчы з бацькам

Нагадаем, крызіс са здароўем у палітзняволенай пачаўся 28 лістапада, калі «да праблем з ціскам, млоснасцю і прытомнасцю дадаўся пакутлівы боль у страўніку». Пасля гэтага Калеснікавай зрабілі лапараскапічную аперацыю.

Перад шпіталізацыяй яе змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак. Там было вельмі холадна, таму палітзняволеная амаль не спала. Некалькі разоў яна губляла прытомнасць, у яе быў павышаны ціск і млоснасць. У тым ліку яна страціла прытомнасць у душы і пры падзенні падрапала ногі.

Nashaniva.com