Тры беларусы з розных краін запісалі сумесны калядны трэк

Беларускія выканаўцы, якія цяпер жывуць у розных краінах і выступаюць у розных жанрах, запісалі на Каляды сумесны эксперыментальны трэк. У яго стварэнні прынялі ўдзел Lastoůski (Польшча), Yasinski (Чэхія) і Baisan (беларус з Украіны), піша Reform.by.

06.01.2023 / 21:21

У запісаным трэку калядная дуда спалучылася з атмасферным баянам і лірыкай, адпаведнай каляднаму настрою 2023 года. Для артыстаў гэтая песня ёсць «рэкордным рэлізам па часе і эфектыўнасці».

Lastoůski — праект беларуса з Кракава, вядомы выкананнем вершаў класікаў і калабарацыямі з шырокім колам музыкаў, творчы крэатыўны хаб.

Yasinski — баяніст Аляксандр Ясінскі, вядомы ў Беларусі і Чэхіі сольны выканаўца, кампазітар, удзельнік гуртоў Shum Davar, Iva Marešová, Razam.

Baisan (Алесь Плотка) — літаратар, франтмен гурта Sož.

Nashaniva.com