Супольнасць чыгуначнікаў: У Беларусь завезлі яшчэ 15 вагонаў расійскіх вайскоўцаў

Уначы з 5 на 6 студзеня ў 02:10 праз станцыю Смаленск у бок Беларусі прайшоў спецыяльны цягнік, у складзе якога знаходзілася каля 15 пасажырскіх вагонаў (у асноўным плацкартных) з асабовым складам арміі Расіі, паведаміў тэлеграм-канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў».

06.01.2023 / 20:42

Станцыя прызначэння ў Беларусі пакуль невядомая, а заязджаць у нашу краіну, паводле характару цеплавоза, які цягнуў састаў, ён мог і праз стык Рудня — Завольша на Віцебск і праз стык Краснае — Асінаўка на Оршу. 

Па колькасці пасажырскіх вагонаў можна меркаваць, што ў цягніку магло знаходзіцца каля 800 чалавек.

Nashaniva.com