Германія таксама перадасць Украіне комплекс Patriot

Зенітна-ракетны комплекс Patriot з вайсковых запасаў Германіі будзе дастаўлены ва Украіну ў першым квартале гэтага года. Пра гэта паведаміў прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфан Гебештрайт, піша The Guardian.

06.01.2023 / 18:34

Гэта здарылася пасля тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і канцлера Германіі Олафа Шольца.

Гебештрайт таксама пацвердзіў, што Германія плануе накіраваць ва Украіну каля 40 бронетранспарцёраў Marder. Навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў будзе праходзіць у Германіі і працягнецца каля васьмі тыдняў, дадаў ён.

Nashaniva.com