Ці бяспечна рабіць ахвяраванні праз Stripe? 

Некаторыя беларускія ініцыятывы для збору данатаў перайшлі на сэрвіс Stripe. Разабраліся, ці надзейны ён і ці бяспечна данаціць з Беларусі.

06.01.2023 / 12:18

Лагатып Stripe. Фота: stripe.com

Сэрвіс Stripe надзейны з пункту гледжання цэласці вашых даных: нумара картак і іншых асабістых звестак. Ён дастаткова добра абаронены ў гэтым плане.

Але, у адрозненне нават ад Patreon, дзе бачная толькі агульная сума плацяжу, у Stripe бачныя банку і, адпаведна, сілавікам як сума, гэтак і атрымальнік плацяжу. Пры плацяжах праз яго лёгка даведацца, каму, куды і колькі вы перавялі. Такім чынам, ахвяраваць з беларускай карткі на ініцыятывы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», ці ініцыятывы, якія могуць такімі прызнаць, можа быць небяспечна.

Калі вы вырашылі зрабіць такі перавод, варта скарыстацца замежнай карткай (расійскія таксама не пасуюць).

Nashaniva.com