Пуцін сказаў Эрдагану, што для аднаўлення дыялогу Украіне трэба змірыцца са стратай тэрыторый

З’явілася справаздача Крамля па выніках тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Турцыі і Расіі. У Пуціна адзначылі, што ён казаў пра «дэструктыўную ролю Захаду», які «напампоўвае Украіну ўзбраеннямі».

05.01.2023 / 15:57

Пры гэтым Пуцін нібыта зноў пацвердзіў адкрытасць Расіі да сур'ёзнага дыялогу, але пры ўмове, што ўлада ў Кіеве выканае «вядомыя патрабаванні», якія неаднаразова агучваліся», і будзе ўлічваць «новыя тэрытарыяльныя рэаліі».

Раней прэс-служба Эрдагана заявіла, што турэцкі прэзідэнт прапанаваў Пуціну падмацаваць заклікі да міру і перамоў аднабаковай аб'явай аб спыненні агню і «бачаннем справядлівага рашэння».

Nashaniva.com