Заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін наведаў Кіеў

Некалькі тыдняў таму CEO і заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін пабываў у Кіеве. Пра гэта ён напісаў у LinkedIn.

05.01.2023 / 14:21

«Некалькі тыдняў таму мне выпаў гонар наведаць Кіеў і ўбачыць стойкасць горада, сілу духу і адвагу людзей ва Украіне. Сустрэўся з многімі членамі ўкраінскай каманды EPAM. Каманда, якая нястомна дамагаецца вынікаў, нягледзячы на расійскую агрэсію, нягледзячы на ўсе немагчымыя перашкоды, нягледзячы на пастаянныя клопаты аб бяспецы сваіх родных і блізкіх… і нягледзячы на ўсё і ўсіх, што проста немагчыма ўявіць у нашым звычайным жыцці… Дзякуй, EPAM Украіна!» — напісаў Аркадзь Добкін.

Заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін: Сёння мы аб’яднаныя ў падтрымцы ўкраінцаў

EPAM канчаткова сыходзіць з Расіі і спыняе ўсе аперацыі ў краіне

Nashaniva.com