У Віцебску ўчора бачылі вясёлку ФОТА
У першай палове дня 3 студзеня над плошчай Перамогі, дзе стаіць абласная навагодняя елка, удалося зняць яркую вясёлку, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
04.01.2023 / 11:04
Фота: «Народныя навіны Віцебска»
Як відаць з фота, гэта менавіта вясёлка, а не гало, якое зімой часцяком можна назіраць вакол Сонца. Адрозніць гэтыя дзве з'явы лёгка па кірунку змены колеру палосак.
У гэты час у Віцебску перыядычна ішоў дождж, тэмпература паветра ў аўторак падымалася да +7,3 °C.
Учора вясёлку таксама бачылі ў Гродне.